Перайсці да зместу

Рэйнскія Сланцавыя горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйнскія Сланцавыя горы
Краіны
Даўжыня400 км
Найвышэйшая вяршыняГросер-Фельдберг 
Найвышэйшы пункт880 м 
Рэйнскія Сланцавыя горы (Германія)
Рэйнскія Сланцавыя горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйнскія Сланцавыя горы (ням.: Rheinisches Schiefergebirge) размешчаны галоўным чынам у Германіі, часткова ў Бельгіі, Люксембургу, Францыі, па абодвух баках сярэдняга цячэння Рэйна.

Даўжыня каля 400 км, вышыня да 800 м (г. Гросер-Фельдберг). Складзены пераважна са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў і вапнякоў. Плато, над якім на 300—400 м узвышаюцца крышталічныя масівы (Таўнус, Хунсрук, Айфель і інш.) і вулканічныя купалы. Расчлянёны далінамі рэк Рэйн, Мозель, Лан. Дубовыя, букавыя і хваёвыя лясы, балоты, пустэчы.

Тэрасы рачных далін і ніжнія ўчасткі схілаў апрацоўваюцца. Жывёлагадоўля. Каля паўночных падножжаў — Рэйнскі вугальны басейн.